Дзень піянерскага сяброўства
18 мая прайшло свята, прысвечанае Дню піянерскага сяброўства, у якім прынялі ўдзел навучэнцы, піянеры, ветэраны піянерскага руху.
Гэтую дату памятаюць шматлікія пакаленні людзей нашай краіны, якія насілі чырвоныя гальштукі і прымалі ўдзел у піянерскім руху розных гадоў. Шмат слаўных спраў і сёння робіць Піянерыя: цімураўскі рух, работа з малодшымі школьнікамі, акцыі, мноства конкурсаў і разнастайных мерапрыемстваў. Піянерская арганізацыя дапамагае стаць актыўнымі, дапамагае рэалізаваць свае лепшыя здольнасці, вучыць быць актыўным удзельнікам грамадскага жыцця. Бо нездарма слова «піянер» азначае - першапраходзец, наватар, лідэр.
Навучэнцы ўстановы адукацыі папоўнілі рады ГА "БРПА", ім гальштукі павязалі на свяце. На ўрачыстым сборы былі агучаны вынікі за мінулы год, адзначаны актыўныя піянеры.
Словы віншаванняў, гульні, мора усмешак, сонечны настрой - надоўга пакінуць у памяці сённяшніх піянераў гэты дзень!
Телефоны: 8017-7-774-360, 8017-7-774-390, 8017-7-774-372
Email: upkmetcha@rooborisov.by