Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

24.01.2018

Дата: 25 января 2018 в 22:16, Обновлено 1 февраля 2018 в 13:17
594 просмотра

24 января 2018  года в г. Минск (улица Чкалова, 3а) в государственном учреждении образования "Средняя  школа № 1 г. Минска" наш фольклорный коллектив "Берагіня" принял участие в Первом беларуском музыкально-вокальном конкурсе "Згукі мінуўшчыны".

Першы адкрыты  конкурс беларускага народнага спеўнага і музычна-інструментальнага выканальніцтва “Згукі мінуўшчыны”  арганізаваны Цэнтрам дадатковай адукацыі “Ветразь” Кастрычніцкага раёна г. Мінска.

Канкурсантамі былі навучэнцы устаноў адукацыі, выхаванцы дзіцячых садкоў, удзельнікі гурткоў і калектываў фальклорнай музычнай і спеўнай накіраванасці цэнтраў дадатковай адукацыі г. Мінска.

Дэлегацыю Заслужанага аматарскага  калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурту “БЕРАГІНЯ” ДУА “Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад- сярэдняя школа Барысаўскага раёна” Мінскай вобласці прадстаўлялі спеўная група “Выспа” і   інструментальная група “Валошкі”– 16 навучэнцаў і 3 педагогі.

Спеўная група “ Выспа” ўдзельнічала ў наступных намінацыях:

-         “Сольныя спевы” (2 удзельнікі);

-         “Ансамблевыя спевы” (хлопцы);

-         “Ансамблевыя спевы” (дзяўчаты);

-         “Ансамблевыя спевы” (мяшаны склад).

Інструментальная група “Валошкі” ўдзельнічала ў наступных намінацыях:

  • “Сольнае выканальніцтва” (акарына, дудка-флейта, бубен, шархоткі);
  • “Траістая музыка” (гармонік, цымбалы, барабан);
  • “Ансамблевае выканальніцтва”.

Усе конкурсныя нумары былі адзначаны:

  • Дыпломам І ступені і кубкам пераможцы – інструментальны ансамбль

у намінацыі  “Ансамблевае выканальніцтва”.

  • Дыпломам ІІ ступені – Іван Гузан у намінацыі “Сольнае выканальніцтва”.
  • Дыпломам ІІ ступені – “Ансамблевыя спевы” (дзяўчаты);
  • Дыпломам ІІ ступені – “Ансамблевыя спевы” (мяшаны склад);
  • Дыпломам ІІІ ступені – “Ансамблевыя спевы” (хлопцы);
  • Дыпломам ІІІ ступені – Настасся Сасуноўская “Сольныя спевы”;
  • Дыпломам ІІІ ступені – Крысціна Захарава “Сольныя спевы”;
  • Дыпломам ІІІ ступені – Таццяна Абрамовіч, Настасся Сасуноўская,

                                       Юлія Кудзіна ў намінацыі “Траістая музыка”.

Падзячнымі лістамі адзначаны кіраўнікі калектыву М.А.Козенка і А.А.Абрамовіч.

Калектыў “Берагіня”  узнагароджаны за  асабісты ўклад у захаванне нацыянальнай культуры Беларусі.

Паездка была арганізавана за кошт сродкаў законных прадстаўнікоў ўдзельнікаў гурту “БЕРАГІНЯ”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.