Бацькоўскі сход
29.11.2019 года ва ўстанове адукацыі адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход "Прафілактыка залежнасцяў". На ім гаварылі аб тым, як бацькі павінны падтрымаць свайго дзіцяці ў прафілактыцы залежнасцяў,якіім чынам сям'я ўплывае на стаўленне падлетка да здаровага ладу жыцця. Запрошаны дапаможнік урача УЗ "Барысаўская бальніца № 2" Мётчанская амбулаторы А.В. Акуневіч дала звесткі аб захворваннях, шкодных звычках (курэнне, алкагалізм, наркаманія). А таксама, напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам, паведаміла аб спосабах заражэння. Бацькам быў прадэманстраваны фільм "Наркотыкі", розданы памяткі, буклеты па прафілактыцы залежнасцяў.
Усім бацькам хочацца забяспечыць паспяховую будучыню сваім дзецям. Мы хочам, каб яны былі здаровы, атрымалі надзейную, паважаную, высокааплатную прафесію. І мы імкнемся падзяліцца з дзецьмі нашым жыццёвым вопытам, нашымі ўяўленнямі аб тым, які жыццёвы шлях для іх пераважней.
Телефоны: 8017-7-774-360, 8017-7-774-390, 8017-7-774-372
Email: upkmetcha@rooborisov.by