Школа зноў расчыніла дзверы
Дае мне сілу родная зямля.
Дзе я ні буду – да яе вярнуся
Яна – мая, да скону – ўся мая.
02 верасня 2019 года адбылося свята першага школьнага званка, які азначае пачатак новага навучальнага года. Мерапрыемства ва ўстанове адукацыі атрымалася радасным, прыгожым і запамінальным. Першы ў жыцці званок - для першаклашак, апошні навучальны год - для выпускнікоў. Усіх прысутных на ўрачыстай лінейцы павіншавалі дырэктар установы Т. і. Варона і госці - кіруючая справамі Мётчанскага сельвыканкама Джуган М.Ф., прадстаўнікі вайсковай часці № 43064 капітан Губскі Я.П., лейтэнант Сушко Дз. І., інспектар крымінальнай выканаўчай інспекцыі Барысаўскага РУУС маёр Пашкевіч В.В.. Яны пажадалі здароўя настаўнікам, бацькам, поспеху вучням; дасягнуць высокіх вынікаў і пастаўленых мэтаў. Новы навучальны год пачаўся першым урокам, які прайшоў па тэме: "Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!". Асноўная мэта і задачы першага ўрока - спрыяць выхаванню ў падрастаючага пакалення пачуцця гордасці за сваю краіну і яе герояў, павагі да свайго народа, да дасягненняў сваёй радзімы; садзейнічаць развіццю сацыяльнай і творчай актыўнасці, фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі, а таксама ўсведамленню (разуменню) таго, што Беларусь — суверэнная краіна, якая глядзіць у будучыню, але захоўвае памяць пра мінулае.
Телефоны: 8017-7-774-360, 8017-7-774-390, 8017-7-774-372
Email: upkmetcha@rooborisov.by