Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Конкурс "Ветразь"

Дата: 18 апреля 2019 в 11:11, Обновлено 22 апреля 2019 в 14:38
669 просмотров

Ужо пяты год дзяржаўная установа адукацыі «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» г.Мінска» збірае творчыя калектывы са ўсёй рэспублікі на  сваёй танцавальнай пляцоўцы. З кожным годам геаграфія адкрытага конкурса беларускіх народных танцаў толькі пашыраецца і  расце.
17 красавіка 2019 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №71 г.Мінска» сабраліся 18 калектываў з розных рэгіёнаў Беларусі для таго, каб падзяліцца лакальнымі асаблівасцямі валодання народнага танца на юбілейным, V адкрытым конкурсе выканаўцаў беларускіх народных танцаў «Ветразь – 2019».
Акрамя  танцавальных калектываў на конкурсе прысутнічалі ганаровыя госці: значныя дзеячы культуры, навукі, педагогікі і мастацтва Рэспублікі Беларусь.
Конкурс, у якім прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі нашай установы, прайшоў на адным дыханні, прыгожа і шматгранна, не звяртаючы ўвагі на тое, што ўдзельнікаў было больш за дзвесці чалавек.
Ацэньвалі выканальніцкае майстэрства рада экспертаў. Праграмма конкурса V адкрытага конкурса выканаўцаў беларускіх народных танцаў  «Ветразь – 2019» падзялілася на дзве паловы: конкурс танцавальных пар (чатыры ўзроставыя групы) і  конкурс танцораў-салістаў (намінацыі «Яблычка», «Мікіта», «Чобаты» і «Жабка»).
Пераможцы конкурса танцевальных пар:
Другая узроставай група:
2 месца – Кавальчук Аляксей, Гірына Аляксандра; «Берагіня» ДУА «Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна». (да конкурса падрыхтаваў Козенка Мікалай Аляксеевіч).

Пераможцы сольнай харэаграфічнай імправізацыі ў намінацыі «Яблычка»:
Первая група:
1 месца – Гузан Іван, «Берагіня» ДУА «Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна» (да конкурса падрыхтаваў Козенка Мікалай Аляксеевіч); 
3-е месца – Кудзін Кірыл, «Берагіня» ДУА «Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна» (да конкурса падрыхтаваў Козенка Мікалай Аляксеевіч).
Пераможцы сольнай харэаграфічнай імправізацыі ў намінацыі «Мікіта»:
Другая група:
2 месца – Дрозд Надзея, «Берагіня» ДУА «Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна» (да конкурса падрыхтаваў Козенка Мікалай Аляксеевіч).
Трэцяя група:
2 месца – Гірына Аляксандра, «Берагіня» ДУА «Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна» (да конкурса падрыхтаваў Козенка Мікалай Аляксеевіч).


Напрыканцы V адкрытага конкурса выканаўцаў беларускіх народных танцаў  «Ветразь – 2019» вядучыя і агранізатары падзякавалі ўдзельнікам, якія сваім майстэрствам і шчырымі пачуццямі зрабілі імпрэзу яскравай і  прыгожай!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.