Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вечар сустрэчы з выпускнікамі

Дата: 3 февраля 2019 в 09:07, Обновлено 4 февраля 2019 в 13:59
628 просмотров

Па традыцыі ў першую суботу лютага праходзяць вечары сустрэчы выпускнікоў. І субота, 2 лютага 2019 года, не стала выключэннем. Наша школа гасцінна расчыніла дзверы для сваіх выпускнікоў. Як і шмат гадоў таму, яны пераступілі парог роднай школы, каб сустрэцца са сваімі школьнымі сябрамі, настаўнікамі, каб на кароткі час сустрэчы вярнуцца ў незабыўныя школьныя гады.

Памяць вярнула іх у мінулае, для кагосьці далёкае, для кагосьці не вельмі, у тую пару вучнёўства, якую з пяшчотай і цеплынёй успамінаюць усе, хто сабраўся ў школе. Жыццё цячэ сваім парадкам, і многія былыя аднакласнікі раз'ехаліся па розных гарадах і нават краінах. Але ў гэты дзень усе імкнуцца прыехаць на малую радзіму, дзе прайшло дзяцінства і юнацтва, самая шчаслівая і бесклапотная пара ў жыцці.

Калі нашы выпускнікі прыязджаюць на вечар сустрэчы, міжволі ўзнікае адчуванне, што яны дзесьці па нейкіх прычынах адсутнічалі, а цяпер вярнуліся і гатовыя прыступіць да вучэбных заняткаў. Вядома, яны пасталелі, у кагосьці ўжо ёсць сем'і, дзеці, але гэта не мяняе сутнасці: яны вярнуліся ў сваю родную  школу.

Наш вечар прайшоў ва ўрачыстай абстаноўцы. З вітальнымі словамі і віншаваннямі выступіла дырэктар нашай школы Т.І. Варона. Яна выказала вялікую падзяку ўсім былым і цяперашнім супрацоўнікам школы, а таксама ўсім прысутным у зале выпускнікам. Выпускнікі з задавальненнем прайшлі па калідорах роднай школы, пагутарылі з настаўнікамі, паглядзелі святочны канцэрт з масай цікавых нумароў: вакальных, гумарыстычных. Гучалі вершы і песні, асаблівае захапленне выклікала дэманстрацыя слайдаў, на якіх выпускнікі пазнавалі сябе, сваіх аднакласнікаў. Абыякавых не было! Усё прайшло бездакорна і, галоўнае, на цёплай, сяброўскай ноце. Цёплы, незабыўны вечар падарыла школа кожнаму выпускніку.

Развітваючыся, выпускнікі дзякавалі за выдатны вечар, за хвіліны радасці ад сустрэчы з дзяцінствам. Пажадалі новых здзяйсненняў, здароўя, яркіх перамог, бліскучых дасягненняў, міру, спакою, радасных дзён.

Да новых сустрэч, нашы выпускнікі!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.