Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень праекта

Дата: 18 января 2019 в 16:32, Обновлено 1 февраля 2019 в 16:43
297 просмотров

                Дзяржаўная  ўстанова адукацыі “Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Барысаўскага раёна” працягвае працу па рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне этнакультурных тэхналогій дзеля пашырэння  і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі”. Вельмі хочацца падвесці вынікі падзеі, фінальная імпрэза якой адбылася 18 студзеня 2019 года, а менавіта, фінал ІІІ школьнага конкурсу апавядальнікаў народнай прозы “Несцерка”.

 Выхавальнікі І.М.Быкоўская, Л.Ф.Галуза, настаўнік І класа А.Л.Палехіна пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара  па дашкольнай адукацыі Г.М.Абрамовіч займаліся з дашкольнікамі  і першакласнікамі на базе дзіцячага сада.

Настаўнікі пачатковых класаў С.М.Мацюшонак, В.В.Пласковіч. Т.М.Цыганкова развучвалі казкі, легенды і паданні з навучэнцамі ІІ-ІV класаў.

Настаўнікі-філолагі А.А.Абрамовіч, А.У.Сусолкіна, М.В.Касцюковіч былі занятыя падрыхтоўкай выканаўцаў-апавядальнікаў   навучэнцаў VI-ХІ класаў.

Настаўнік геаграфіі Т.П.Білінская падчас факультатыўных заняткаў “Тэатр як від мастацтва” працавала з пяцікласнікамі.

Далучылася да агульнай справы настаўнік дэфектолаг Л.В.Буяк, якой удалося праз індывідуальную работу дасягнуць поспехаў у падрыхтоўцы навучэнца   VІІІ класа Зіміна Максіма.

         У выніку на ўсіх ступенях агульнай сярэдняй адукацыі было вывучана і падрыхтавана да конкурсу 28 твораў апавядальнага фальклору без адзінага паўтору.

Напярэдадні школьнага конкурсу 16 студзеня 7 навучэнцаў нашай установы адукацыі ў суправаджэнні і пры непасрэднай падрыхтоўцы і  падтрымцы А.А.Абрамовіч і Т.У.Захаравай прадставілі сваё майстэрства ў сталічным Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” на ІІ Мінскім адкрытым раённым конкурсе апавядальнікаў беларускай народнай прозы “Кацігарошак”. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ўпраўленне па адукацыі Кастрычніцкага раёна Мінска, кафедра этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і Беларускі фонд культуры.

Агульнашкольнае мерапрыемства пад назвай “Беларускія народныя казкі для дзетак” прайшло ў святочнай абстаноўцы 18 студзеня 2019 года.

На фінальнай імпрэзе прысутнічаў вядомы этнограф, даследчык харэаграфічнай спадчыны беларусаў, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтваў 2014 года Мікалай Аляксеевіч Козенка, які з’яўляецца мастацкім кіраўніком Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнага фальклорнага гурту “Берагіня” і педагогам Мётчанскай установы адукацыі.

Сямі навучэнцам (Абрамовіч Таццяне, ХІ клас, Гірынай Аляксандры, Х клас, Кандратавай Вікторыі, VІ клас, Кавальчуку Аляксею, VІ клас, Гузану Івану, VІ клас,  Міхайлаву Максіму, VІ клас, Кудзіну Кірылу, ІV клас), якія сталі ўдзельнікамі і лаўрэатамі ІІ адкрытага раённага конкурсу апавядальнікаў беларускай народнай прозы “Кацігарошак”, было прапанавана пачэснае права стаць членамі журы фіналу ІІІ конкурсу апавядальнікаў народнай прозы “Несцерка”.

Раскажы мне, бабуля, казку,
Што ў маленстве калісьці казала.
Раскажы пра дзяўчыну-краску,
Што хлапца-малайца пакахала.

Раскажы мне, бабуля, казку -
Хай там праўды доля малая, -
I крані спагадай і ласкай,
Што ў жыцці часам так не хапае.

Добрай мудрасці першую звязку
Мне ў душу назаўжды палажы.
Раскажы мне, бабуля, казку,
Як калісьці малой, — раскажы.

Разыходзіцца не хацелася!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.