Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень ПРАЕКТА

Дата: 10 ноября 2018 в 21:38, Обновлено 19 ноября 2018 в 21:41
606 просмотров

Мы Вам жадаем, каб да вашых хат
сцежкі не ведаў ні ўрач, ні адвакат.
Каб было вам на ўсім вяку
лёгка на сэрцы, цяжка ў кашальку!

На працягу вучэбнага дня (09.11.2018) навучэнцы традыцыйна размаўлялі   па-беларуску, былі ўключаны ў арганізацыю і правядзенне Дня праекта.

Яны пазнаёміліся з традыцыяй правядзення “Талакі”. Рухомы перапынак, арганізаваны пасля другога ўрока ў файе школы, суправаджаўся ігрой на гармоніках А.А.Абрамовіч І Т.У.Захаравай. Вучні VІ і VІІ класаў апавядалі пра Веснавую, Летнюю і Восеньскую Талаку і заслужылі гарачыя апладысменты. Гучалі знаёмыя песні-карагоды “Перапёлачка” і “Пцічкі”. Вучні школы танчылі “Барыню”, “Кракавяк” і “Лявоніху”. Гулялі ў “Ручаёк”, выконвалі забаўлянку “І мы з імі”.

Пасля ўрокаў адбыўся “Фэст беларускіх традыцыйных восеньскіх святаў”, на якім з задавальненнем выступілі і дашкольнікі! Традыцыі нашых землякоў аб шанаванні сваіх  продкаў ляжаць сваімі каранямі ў далёкім мінулым. З экскурсам у мінулае, пра восеньскія “Дзяды” выступілі старшакласнікі. Пачаткоўцы распавялі пра “Пакровы”. А выхаванцы дзіцячага сада прадставілі восеньскае свята “Багач”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.