Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Зараз у нашай хаце свята

Дата: 27 октября 2018 в 14:28, Обновлено 31 октября 2018 в 15:04
543 просмотра

"Мядоцкі Багач"

Восеньскае свята "Мядоцкі Багач"

"Багач" — свята, якое заканчвала цыкл вырошчвання ўраджаю. Дбайны ж гаспадар імкнуўся да Багача закончыць усе палявыя работы і нават пачысціць і схаваць да вясны земляробчы інвентар, які ў прыказках да гэтага свята называецца “рагачом”. Асноўная ж сялснская праца працягвалася у гумне, асеці, млыне.

Непасрэдна пад час Багачоўскіх святак праводзіліся рытуалы пакаленняў і ахвярапрынашэнняў Даждзьбогу. I, як заўсёды, святочны дзень не толькі падсумоўваў зробленае, але і настройваў на далейшыя работы: "Багач — бярыся за рагач (саху), ідзі пад авёс гараць"; "Прыйшоў Багач — кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку". Ад цяжкіх работ пад восень ужо добра такі стамляліся, асабліва жанчыны: "Да Багача баба рабача, па Багачы — хоць за плот валачы". Назіралі за жывёлай, каб рабіць прагнозы з наступленнем зімы: калі пасля Малой Прачыстай жывёла імкнецца на пашу вельмі рана, то і зіма будзе ранняя. Сапраўды, прадчуваючы зазімкі, жывёла рвецца, каб у апошнія дні паболей скубянуць свежай травы.

Багачом або багацтвам называлі таксама кошык з жытам і свечкаю. Яго на свята насілі ў кожную хату і адрыну. Зерне ў кошык збіралі з першага зажыначнага снапа, свечку рыхтавалі пад спеў дажынкавых мелодый. Згодна павер’ям, багач забяспечваў сям’і дабрабыт і шчасце. Адно з вядучых месц займаў святар у свяце, якое на хрысціянскі манер называлі Святам Свечкі. Падобныя святкаванні праводзілі і ў іншыя дні календара.

Гэтыя надзвычай важныя і прыгожыя рэчы і натхняюць на правядзенне свята, якое зладзілі ў дзіцячым садку, ужо не першы год, 26 кастрычніка 2018 года. У гэты дзень праходзіў традыцыйны кірмаш "Восеньскія дзівосы". Выхаванцы, вучні разам з бацькамі прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы кампазіцый з агародніны да  выставы-кірмаша, дэманстрацыі адзення. Мерапрыемства атрымалася цікавым і разнастайным.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.