З Днём Маці!
12.10.2018 у актавай зале нашай ўстановы праводзілася літаратурна-музычная кампазіцыя «Сагрэты цяплом тваіх прамяністых вачэй». Мерапрыемства стала своеасаблівым гімнам жанчыне-маці (Тыдзень, прысвечаны Матулі). Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй стварэння свята, з яго значэннем. Гучалі вершы Я.Крупенькі, М.Пазнякова, Н.Загорскай, песні В.Мігулі, Асадава, прысвечаныя самаму дарагому ў нашым жыцці чалавеку-маці. Навучэнцы даведаліся аб традыцыях беларусаў, звязаных са Святам Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
3 гэтага дня (14 кастрычніка) першы раз палілі печы, і абавязкова імхом, каб пачысціць і ад бруду, што назбіраўся за лета, і ад нячысцікаў. А яшчэ ў гэты дзень гаспадыні пяклі тонкія блінцы. Потым бралі адзін блінок, разрывалі яго на чатыры кавалкі і клалі ў кожны куток, каб холад не пускаць у хату.
Мэта мерапрыемства - фарміраванне пачуцця павагі і клопату да самага блізкага і роднага чалавека - маці.
Телефоны: 8017-7-774-360, 8017-7-774-390, 8017-7-774-372
Email: upkmetcha@rooborisov.by