Наш гонар
18 красавіка 2016 года ў рамках ІХ Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” у горадзе Мінску адбыўся ІІ Кастрычніцкі раённы конкурс беларускага народнага танца “Ветразь”
18 красавіка 2016 года ў рамках ІХ Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25.01.2016 №51 “Аб зацвярджэнні Рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе года Культуры”) у горадзе Мінску адбыўся ІІ Кастрычніцкі раённы конкурс беларускага народнага танца “Ветразь”, у якім прыняў ўдзел заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны гурт “Берагіня” ДУА “Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна”.
Яскравым і непаўторным стала паказальнае выступленне гурта. А ўдзел у індывідуальным конкурсе танцавальных пар паказаў выдатныя вынікі і быў адзначаны членамі журы.
У малодшай групе ў фінал конкурсу выйшлі тры пары. Сярод фіналістаў былі ўзнагароджаны Дыпломам І ступені Касцюковіч Мікіта (3 клас) і Дрозд Надзея (3 клас).
Дыплом ІІ ступені атрымалі Кавальчук Аляксей (3 клас) і Раджабава Кацярына (4 клас), якія былі адзначаны прызам сімпатый гледачоў.
Гузан Іван (3 клас) і Захарава Крысціна (4 клас) атрымалі Дыплом удзельнікаў конкурса.
У старэйшай групе пераможцамі сталі Мацюшонак Сяргей (10 клас) і Абрамовіч Таццяна (8 клас).
За якасную падрыхтоўку танцавальных пар граматай узнагароджаны мастацкі кіраўнік гурта Козенка М.А.
Выражаем падзяку аддзелу адукацыі, спорту і турызму Барысаўскага райвыканкама, Барсаўскай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі за садзейнічанне ў арганізацыі ўдзелу заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурта “Берагіня” у конкурсе беларускага народнага танца “Ветразь”.
Телефоны: 8017-7-774-360, 8017-7-774-390, 8017-7-774-372
Email: upkmetcha@rooborisov.by