Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень піянерскага сяброўства

Дата: 19 мая 2020 в 21:31, Обновлено 19 мая 2020 в 22:21
287 просмотров

19 мая, у 1922 годзе, падчас II Усерасійскай канферэнцыі РКСМ (Расійскі Камуністычны Саюз Моладзі) было прынята рашэнне распаўсюдзіць вопыт піянерскай арганізацыі. Гэта рашэнне адыграла вялікую ролю ў станаўленні і стварэнні адзінай дзіцячай арганізацыі. Гэты дзень  стаў адзначацца ў краіне як Дзень нараджэння Усесаюзнай піянерскай арганізацыі.

Наша беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя з'яўляецца захавальнікам і пераемнікам піянерскіх традыцый і рытуалаў мінулага. Гэта вахты памяці, піянерскія зборы, аперацыі па зборы металалому і макулатуры, піянерскія лінейкі, шэфская дапамогу і цімураўскі рух. Піянеры імкнуцца рэалізаваць сябе і накіроўваюць усю сваю энергію на карысць Радзімы.

19 мая, Дзень піянерскага сяброўства, які гістарычна быў Днём Усесаюзнай піянерскай арганізацыі імя У.І. Леніна, адбыліся ўрачыстыя класныя гадзіны, прысвечаныя прыёму ў рады грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя». Хлопчыкам і дзяўчынкам павязалі чырвона-зялёныя гальштукі колеру дзяржаўнага сцяга. Для 7 чацвёртакласнікаў дружыны «Спадчына» імя В.А. Коціка гэты дзень стане запамінальным на ўсё жыццё. У гэты дзень надышоў самы адказны момант і для тых, каго прынялі ў акцябраты.

Памяць загінуўшых і ў Вялікай Айчыннай вайне, тых, хто падарыў мірнае жыццё, ушанавалі мінутай маўчання, у знак 75-годдзя Вялікай Перамогі савецкага народа.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.