Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Згукі мінуўшчыны. Конкурс

Дата: 12 марта 2020 в 19:42
239 просмотров

11 сакавіка 2020 года  па запрашэнні Упраўлення па адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны фальклорны гурт “Берагіня” дзяржаўнай установы адукацыі “Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна” прымаў удзел у Другім  адкрытым конкурсе беларускага народнага спеўнага і музычна-інструментальнага выканальніцтва “Згукі мінуўшчыны”. У праекце “Спеўнае выканальніцтва” браў удзел спеўны гурт “Берагіні” з 11 спевакоў  у трох намінацыях: хлапечыя спевы (5 хлопчыкаў), дзявочыя спевы (6 дзяўчынак) і змешаны склад. Па выніках сумы балаў калектыў “Берагіня” атрымаў дыплом ІІ ступені.

У праекце “Турнір салістаў-мультывыканаўцаў твораў народнай спадчыны” бралі ўдзел 6 вучняў. Кожны прадстаўляў асабістую 10-хвілінную праграму,  якая змяшчала абрадавую песню, народную казку і найгрыш на народных музычных інструментах. У выніку ўдзельнікі “Берагіні” атрымалі два дыпломы І ступені (Раджабава Кацярына, Кавальчук Аляксей), адзін дыплом ІІ ступені (Гузан Іван) і адзін дыплом ІІІ ступені (Кудзін Кірыл). Дыпломам і падарункам ад газеты “Пераходны ўзрост” адзначаны Міхайлаў Максім.

Да конкурсу спеўны гурт і салістаў падрыхтавала настаўнік беларускай мовы і літаратуры і музычны кіраўнік  “Берагіні” А.А.Абрамовіч.

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны фальклорны гурт “Берагіня” і яго мастацкі кіраўнік М.А.Козенка выказваюць шчырую падзяку кіраўніцтву дзяржаўнай установы адукацыі “Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна” за стварэнне ўмоў для паспяховай дзейнасці гурту, а таксама упраўленню па адукацыі Барысаўскага райвыканкама за магчымасць прадстаўляць вынікі творчай дзейнасці калектыву на роднай  Барысаўшчыне і  за яе межамі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.