Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Урок мужнасці

Дата: 19 февраля 2020 в 14:14, Обновлено 3 ноября 2020 в 23:37
310 просмотров

Са святам!

23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.hello_html_m2684475b.jpg

18.02.2020 года для навучэнцаў IX-XI класаў быў праведзены Урок Мужнасці, прысвечаны Дню Абаронцаў Айчыны. Абарона свайго дома, сваёй Айчыны — найпершы абавязак, выкананне якога для кожнага чалавека – справа гонару. На мерапрыемстве навучэнцы ўспомнілі вытокі свята, гераічныя старонкі гісторыі нашай краіны. У 2019 г. святкавалася 75 год са Дня вызвалення Рэспублікі Беларусі, а ў 2020 г. — 75 год Вялікай Перамозе. Да віншавання і добрых слоў падзякі мужным воінам далучыліся ганаровыя госці мерапрыемства: ветэран афганскай вайны С.Ф. Гайдук і курсант ваеннай акадэміі  Раманюк Я.С.. Напрацягу сустрэчы гучалі вершы патрыятычнай тэматыкі, быў арганізаваны прагляд хронікі 1941-1945 гг.. Навучэнцы даведаліся аб выпрабаваннях, праз якія прайшоў Сяргей Фёдаравіч са зброяй у руках, выконваючы баявыя задачы ў Афганістане. Юнакі і дзяўчаты цікавіліся шматлікімі ўзнагародамі ветэрана. А Яраслаў Сяргеевіч пазнаёміў навучэнцаў з правіламі прыёму ў ваенную акадэмію; жыццём тых, хто зараз ў радах абаронцаў Айчыны.

Тыя, хто служыў у войску, служыць ці будзе служыць, мужчыны і жанчыны, дарослыя і дзеці! Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл — наша агульнае свята, свята людзей, якія любяць сваю Радзіму і гатовы ўсімі  даступнымі сродкамі абараняць яе.

Самыя найлепшыя  пажаданні вам! Хай будзе над нашай краінай толькі чыстае мірнае неба! Здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсіх справах!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.