Вечер встречи 2020
Кожны год, у пачатку лютага, як у бацькоўскі дом, збіраюцца ў школу выпускнікі, каб сустрэцца са сваімі школьнымі сябрамі, выказаць словы падзякі педагогам за незабыўныя ўрокі жыцця. Аднолькава шчаслівыя сустрэцца з дзяцінствам і школьным юнацтвам і тыя, хто атрымаў атэстаты 40,30,20,10,5 гадоў назад, і тыя, хто толькі год назад закрыў свой школьны альбом. Школа, настаўнікі аднолькава памятаюць і любяць усіх сваіх вучняў.
1 лютага са словамі прывітання звярнулася да прысутных дырэктар установы адукацыі Таццяна Іванаўна Варона. Яна расказала пра школьныя поспехі вучняў і педагогаў. Выразіла словы ўдзячнасці ўсім педагогам, выпускнікам, якія не забываюць школу, цікавяцца яе справамі, аказваюць спонсарскую дапамогу. Для кожнага настаўніка радасць у тым, што яго помняць вучні. Сённяшняя сустрэча таму пацвярджэнне.
– Мы ганарымся кожным вучнем – адзначыла Таццяна Іванаўна, і кожнаму з вас заўсёды рады.
Безумоўна, галоўная ўвага на вечары сустрэчы юбілейным выпускам. А такіх было нямала – 40, 30, 20, 20, 15 гадоў пасля заканчэння школы. Прадстаўнікі юбілейных выпускаў выходзілі на сцэну, дзяліліся прыемнымі ўспамінамі, актыўна ўдзельнічалі ў пранаваных конкурсах.
Вучні школы разам з работнікамі СДК падрыхтавалі канцэртную праграму: спявалі, танцавалі, расказвалі жарты і г.д..
Сустрэчы, усмешкі, кветкі, жарты, смех.. Вечар сустрэчы з выпускнікамі выклікаў пазітыўныя эмоцыі ва ўсіх прысутных. Багацце пачуццяў у адных выклікала радасць, у другіх – слёзы. Галоўнае, абыякавых у зале не было.
На развітанне, выпускнікі падзякавалі за цудоўны вечар, за хвіліны радасці ад сустрэчы з дзяцінствам. Пажадалі школе новых перамог, радасных і цікавых школьных дзён.
Да пабачэння, дарагія выпускнікі. Будзем рады сустрэцца з вамі на наступны год!
Телефоны: 8017-7-774-360, 8017-7-774-390, 8017-7-774-372
Email: upkmetcha@rooborisov.by